СТАРАДВО́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., за 1,2 км на ПдЗ ад в. Дземяшы. Створана ў 1982 плацінай на ручаі без назвы (бас. р. Шурыца), які ўпадае ў Старадворскае возера. Пл. 0,3 км², даўж. 2,6 км, найб. шыр. 450 м, найб. глыб. 8,5 м, аб’ём вады 1,1 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбаводства, адпачынку.

т. 15, с. 156

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)